Колькі сядзець Бабарыку і Калеснікавай?


Апанентам беларускага рэжыму падрыхтавалі месцы ў камерах, і нават для тых, хто іх абараняе, знаходзяцца формы рэпрэсіяў.

Адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі КалеснікавайАляксандр Пыльчанка – быў гатовы да таго, што праца з палітыкамі пакіне адбітак на ягонай кар’еры. У выніку ён пазбавіўся адвакацкай ліцэнзіі. Ці былі гатовыя да затрыманняў і рэпрэсіяў Віктар Бабарыка ды Марыя Калеснікава? На гэтае пытанне ў «Размове» Святланы Калінкінай адказвае іхны адвакат Аляксандр Пыльчанка.

Размова ProContra. Выбары
Віктар Бабарыка: Я не гуляю ў гульні, у якіх не магу перамагчы
2020.06.01 22:20

Віктар Бабырка ведаў, што яго могуць затрымаць, хоць паведамляў раней, быццам не бачыць рэпрэсіяў у Беларусі.

«Пасля таго як у ліпені адвакаты з ім правялі размову, ён зразумеў, што гэта яму можа пагражаць, і ў той жа час яму прапаноўвалі цягам тыдня пакінуць Беларусь, прыпыніць усе гэтыя справы. Цягам тыдня яму паступалі прапановы і пагрозы ад розных крыніцаў, маўляў, кідай усё, зʼязджай, да цябе пытанняў не будзе. Адзінае, што ён запытаў, – ці не прыйдзецца яму сядзець, як Нэлсану Мандэлу, 26 гадоў. Калегі сказалі, што столькі ў нас не давядзецца, але можна пасядзець пару гадоў. Ён падумаў і сказаў, што калі прыйдзецца, то давядзецца пасядзець», – распавёў адвакат Аляксандр Пыльчанка.

Сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава пагадзілася на заключэнне, калі адмовілася з’язджаць з краіны і парвала на мяжы пашпарт. Пра гэта ды іншае ў «Размове» Святланы Калінкінай распавядае іхны адвакат Аляксандр Пыльчанка.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.