Колькі можна наракаць, што ўлада нічога для нас не робіць?

2 сакавіка вядоўца «Белсату», Глеб Лабадзенка паведаміў, што ўлады пагадзіліся павесіць памятную шыльду на менскім доме, дзе абвясцілі БНР. Сродкі на шыльду збіраліся на talaka.by. Br 6000 сабралі за 3 гадзіны.

«Беларусы ўбачылі, што пэўныя рэчы ў нашых сілах. Колькі можна наракаць, што “уласці” нічога для нас не робяць? Так, не ўсё нам па сілах і не ў кожны момант. – сказаў Глеб Лабадзенка ў эфіры праграмы «Гарачы каментар». – Але тое, што нам па сілах трэба рабіць самім, не чакаючы, што нехта ўзгадае пра нас, БНР і зробіць нам ласку».

Госць праграмы таксама адзначыў, што напярэдадні Дня Волі сталічныя ўлады плануюць усталяваць, але ўжо на дзяржаўныя сродкі, шыльду «айцам» беларускага нацыянальнага руху.

Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу