Колькі беларусы зарабляюць у Польшчы?


Грамадскі актывіст і рамеснік Алесь Славінскі распавёў у праграме «Размова» пра свой досвед працы на заводзе ў Польшчы.

«На маім заводзе 50 % працаўнікоў складалі беларусы. Людзі з’язджаюць на заробкі вымушана, а не каб Еўропу паглядзець і ў ёй пажыць. Каб карміць дзяцей. І там на заробках гэта невялікія грошы», – распавядае Славінскі.

Падрабязней пра памеры заробкаў беларусаў у Польшчы, як адрозніваюцца беларусы ад украінцаў у адстойванні сваіх працоўных правоў, як распадаюцца семʼі, калі мужы зарабляюць за мяжой, пра перспектывы сацыяльнага выбуху ў Беларусі – поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Алесем Славінскім.