Белсат едзе Кобрын і кіраўнікі «з БРСМ-аўскім уклонам». «Белсат едзе»


«Белсат» даехаў да паўднёвага беларускага гораду Кобрына, у якім яшчэ 120 гадоў таму толькі адзін на 100 называў сябе беларусам. Сёння беларусаў тут 88 адсоткаў. Чым яшчэ вядомы Кобрын? Доўгім спісам прадпрыемстваў у тэкстыльнай, харчовай і прамысловай галінах, якія працуюць. Чым жа ганарацца кобрынцы? Што думаюць пра свой горад і якімі праблемамі жывуць?

Вельмі шмат задаволеных месцічаў Кобрынам хваляцца ды кажуць, што горад проста расцвёў пасля апошніх «Дажынак».

«Горад у нас вельмі прыгожы. Некалькі гадоў таму ў нас праводзіліся «Дажынкі», як вы ведаеце, шмат чаго з’явілася. Зʼявіўся аквапарк, лядовая арэна. Паводле мяне, ужо што можна было ўнесці ў горад, ужо ўнеслі. Горад зелянее, пешаходных вуліцаў вельмі шмат. Па мне, усё здорава, усё класна», – кажа госць Кобрына.

Кобрынскі аквапарк, пабудаваны ў 2009 годзе да рэспубліканскіх «Дажынак». Такога няма нават у Берасці. Гонар мясцовых жыхароў. Што праўда, не для ўсіх. Аквапарк стратны, шмат гадоў ён не прыносіць аніякага прыбытку. У выніку яго перавялі на баланс мясцовай арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. І цяпер кобрынцы ў сваіх жыроўках аплачваюць ягонае ўтрыманне. Нават тыя жыхары, якія ані разу там не былі.

«Гэта добрая справа, набудавалі лядовых палацаў, аквапаркаў. Але калі ў чалавека няма грошай і магчымасці туды пайсці, які ў гэтым сэнс? Калі дзяцей у школе здымаюць з заняткаў і вядуць у лядовы палац для таго, каб яны там пакаталіся, каб запомніць нейкім чынам гэты лядовы палац, то які сэнс у гэтым лядовым палацы? У мінулым годзе хадзіў асабіста я са сваймі ўнучкамі ў лядовы палац. Заганялі проста класам…» – распавядае былы настаўнік, жыхар Кобрына.

Глядзіце ў сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары