Кніга «Брыдкіх аповедаў» Дзмітрыя Падбярэзскага


«Змест закальцаваны, і першае апавяданне мае падзагаловак «Свінг». А апошняе мае падзагаловак «Бібоп», бо яны напісаныя так. Калі ў першым апавяданні працяглыя, разбудаваныя сказы, дык другое складаецца са сказаў кароценькіх, абарваных. Уласна кажучы, гэта перадае стылістыку гэтых музычных стыляў».

Павіншаваць з выхадам кнігі аўтара прыйшлі ягоныя сябры і калегі – Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Вячаслаў Ракіцкі, Міхаіл Валодзін. Адам Глобус назваў героя вечара пісьменнікам «новазапаветным»:«У адрозненні, напрыклад, ад мяне, пісьменніка такога песімістычнага, такога старазапаветнага, адназначнага, ён аптыміст, ён новазапаветны пісьменнік. І ён заўсёды дае чытачу надзею, а вось я не даю, а ён дае».Набыць «Брыдкія аповеды» можна ў кнігарні «Галіяфы». Яна мае з’явіцца таксама ў іншых менскіх кнігарнях.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Чаму забаранілі «Што рабіць з тыграм»? Куды вядуць «Знакі» Алега Боклага? Моніка Лемяшонак, мастачка-вазочніца – з 20-й выставай, але без падʼёмніка. ДыКапрыё (ці Эка-Леа) – за акіяны і аднаўляльную энэргію.Сяргей Будкін, Вольга Гардзейчык