Клімаў: Крэмль рыхтуе Кадырава на замену Лукашэнку


Былы дэпутат і калісьці адзін з самых багатых бізнесоўцаў Беларусі Андрэй Клімаў не верыць інфармацыі, што 29 верасня апошнія расейскія вайскоўцы, што бралі ўдзел у вучэннях «Захад-2017», пакінулі тэрыторыю Беларусі.

«Расейскія войскі засталіся ў Беларусі. Падзеі ў Абхазіі, Прыднястроўі, Крыме, Данбасе паказваюць, што калі расейскі салдат прыйшоў, ён не сыдзе. Умовы жорсткія былі ад Масквы. Маўляў, мы цябе ў бараноў рог сагнем, калі не дазволіш расейскай ваеннай прысутнасці. Не дзеля таго мы Беларусь фінансавалі», – мяркуе госць «Белсату».

Зроблена гэта дзеля таго, кажа Клімаў, каб Лукашэнка занадта не хістаўся на Захад і на выпадак яго смерці: «Пусціць сітуацыю на самацёк, каб прэзідэнтам стаў празаходні Статкевіч? Не! Таму тут расейскія войскі і засталіся! Украіна навучыла».

Своеасаблівай «чорнай адмецінай» ад Крамля называе былы дэпутат і візіт кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава ў Беларусь.

«Кадыраў рыхтуецца як пераемнік Лукашэнкі. На губернатарства», – лічыць ён.

Публічную згадку Кадыравым у сацсетках старэйшага сына Лукашэнкі Віктара Клімаў інтэрпрэтуе як «застрашванне ў стылі чачэнскіх баевікоў: «Будзеш «выёжвацца» – у цябе сям’я ёсць». А гэта слабое месца Лукашэнкі».

Але Лукашэнка будзе супраціўляцца, кажа Клімаў. У якасці прыкладаў супраціву ён называе прызначэнне новых міністраў – «празаходніх і беларусаў у дошку» і сустрэчу кіраўніка Беларусі з каталіцкімі біскупамі.

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні перадачы «Размова дня» са Святланай Калінкінай: