Класкоўскі: Улады мяркуюць узяцца за «дармаедаў» па-новаму


Пра што насамрэч вядзецца ў Дэкрэце N 1?

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы дэкрэт, які мае замяніць Дэкрэт N 3 «Аб сацыяльным утрыманстве». Новы дакумент, Дэкрэце N 1, скіраваны на «максімальнае садзеянне грамадзянам у працаўладкаванні». Сутнасць дакументу пераказвае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «БелТА». У ім не прадугледжаны збор падатку аб дармаедстве, але пры гэтым непрацаўладкаваныя будуць аплочваць субсідаваныя дзяржаваю паслугі ў поўным памеры.

У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«З аднаго боку ўлады, адкруцілі назад. Гэта стала яшчэ летась зразумела, таму што пасля гэтых вось веснавых «дармаедскіх» пратэстаў Лукашэнка фактычна

сваім рашэннем той Дэкрэт N 3 замарозіў. Але разам з тым беларускіх улады не любяць прызнаваць свае памылкі, і таму раз-пораз афіцыйны лідар цягам мінулага году заяўляў, што дэкрэт гэты не скасаваны, што мы да яго вернемся, перапрацуем, але не адступімся. Новы дакумент паказвае, што сапраўды ўлады з аднаго боку пераносяць акцэнты – цяпер ужо не здзіранне грошай, груба кажучы, а садзейнічанне занятасці, працаўладкавання. А з іншага боку мяркуюць узяцца за «дармаедаў» па-новаму», – адзначыў Аляксандр Класкоўскі.

Больш – у відэа вышэй.