Класкоўскі: расейцы гатовыя хадзіць без штаноў і адчуваць «амерыкосы нас баяцца»


Палітычны аглядальнік паразважаў на тэму, якія змены чакаюць Расею пасля чарговага пераабрання Пуціна.

«Расея будзе заставацца недэмакратычнай краінай і граць будзе, як ужо відавочна, на вось гэтых імперскіх амбіцыях, на гэтай ваяўнічасці, на тым, што мы пакажам кулак, як яны кажуць, «праклятым амерыкосам». І вось у гэтым плане, калі будзе імкліва пагаршацца сітуацыя ў дачыненнях паміж Расеяй і Захадам, НАТО, ЗША, то Беларусі стане цяжэй неяк выкручвацца ад выканання «саюзніцкага абавязку», як гэта разумеюць маскоўскія ястрабы».

На думку Аляксандра Класкоўскага, Расеі даводзіцца выбіраць паміж гарматамі і маслам:

«Ужо відавочна, што выбірае расейскае кіраўніцтва, – менавіта гарматы. Сёння гэта ўжо і баявыя лазеры, нейкія блокі, якія лётаюць у воблаку плазмы і гэтак далей. Самае галоўнае, што гэтае ваяўнічае мілітарысцкае зерне падае там на падрыхтаваную глебу. Відавочна, што расейцы – у адрозненне ад беларусаў, дарэчы, якім чарка і скварка даражэйшыя – гатовыя хадзіць без штаноў, адчуваючы, што вось «амерыканцы нас баяцца».

Фотаздымак на застаўцы да відэа ivan4.ru