«Людзі выйшлі з-пад гіпнозу ўлады». Класкоўскі пра пратэсты

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/kymkJ94pFjg”][vc_column_text]Не баяцца ўладу людзей прымусіла палітыка Аляксандра Лукашэнкі, – кажа ў эфіры «Белсату» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка з ягоным іміджам кансерватара і цягай да стабільнасці, ягоныя антытэзы пра наступствы Майдану ўва Украіне і, наагул, украінская драма – усё гэта дзейнічала на шараговую публіку. Але я бачу выйсце з-пад прапагандысцкага гіпнозу – людзей ужо дастала. Апазіцыйныя лідары на мітынгах нават стрымліваюць самых гарачых прамоўцаў.

Пайшла цэлая плеяда прамоўцаў з народу – прыбіральніца з дзіцячага садку ў Віцебску выступала падчас гэтага маршу і казала больш красамоўна і нестандартна, чым запісныя апазіцыйныя прамоўцы.

Улада сваёй палітыкай – і гэтым дэкрэтам як праявай палітыкі – паставіла людзей у становішча, што яны пераадольваюць свой страх, разʼяднанасць, апалітычнасць. Людзі гуртуюцца, арганізоўваюцца – і гэта на сёння ўяўляе для ўлады найвялікшы страх. Не нейкая рука Масквы, якая нібыта накіроўвае гэтыя пратэсты, а тое, што вертыкаль не ўмее дзейнічаць у гэтых умовах. Сілавая вертыкаль прызвычаілася толькі біць па галовах, а тут нібыта нельга, бо Захад не дасць крэдытаў.

Размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце ў «Гарачым каментары»

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу