Класкоўскі: Пасля Крыму кіраўніцтва Беларусі натапырылася


Што хацеў сказаць на «Менскім дыялогу» Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў:

«Хто з вас збіраецца паміраць заўтра? Ніхто. Нават я. Хоць я і пражыў нямала. Мы ўсе хочам жыць, гадаваць дзяцей. І ў гэтым кірунку трэба рабіць крокі».

Заява была зробленая на канферэнцыі «Менскі дыялог». Ну і, паводле старой завядзёнкі, кіраўнік краіны прадэманстраваў, што ўмее гаварыць пра што заўгодна – пра НАТО, пра беларускіх міратворцаў на Данбасе, пра Першую ўсясветную вайну, пра бяспеку ў свеце і ў рэгіёне, пра малыя і вялікія дзяржавы… Штопраўда, пра крокі да паляпшэння жыцця ўласна беларусаў не сказаў нічога. Ну, можа пляцоўка не тая.

У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Замежныя эксперты, якія прысутнічалі, зярняты ад шалупіння адрозніваюць. І я б не сказаў, што яны гэтае ўсё ўспрымаюць як пустую рыторыку, як пусты піяр, таму што разумеюць еўрапейцы, разумеюць заходнікі, што пасля Крыму беларускае кіраўніцтва сапраўды натапырылася, адчула расейскую пагрозу напоўніцу», – заявіў Аляксандр Класкоўскі.

Больш – у відэа вышэй.

Фотаздымак са старонкі Аляксандра Лукашэнкі