Класкоўскі: Нават дзяцей на ёлцы Лукашэнка «грузіў» тэмай Украіны і ўцекачоў

У любога народу, а тым больш у беларускага, заўжды будуць прэтэнзіі да ўладаў. І кошты ім завысокія, і пенсіі за малыя, і мяса з малаком ім мала, і шмаццё не такое як імпартаванае. Але ўсё гэта забудзецца і народ выбачыць уладзе. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас паседжання Рады бяспекі Беларусі.Паводле Лукашэнкі, адзінае, што народ не выбачыць, гэта калі дзяржава не забяспечыць абарону незалежнасці ды бяспекі для Беларусі. Кіраўнік краіны спаслаўся на досвед усходняй Украіны, жыхары якой, не думаюць пра кошты ці нізкія пенсіі, а толькі каб выжыць. Таму, як лічыць Лукашэнка, нават калі ў бюджэце застанецца апошняя капейка, яе трэба выдаткаваць на бяспеку і абарону. Не забыўся нязменны кіраўнік Беларусі папужаць і «каляровымі рэвалюцыямі» ды хаосам у шмат якіх краінах. У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Калі я пачуў фразу, што «апошні рубель трэба будзе аддаць на абарону», я падумаў: вось як пад збядненне насельніцтва, пад крах вось гэтага беларускага цуда можна падвесці такую «элегантную» незалежніцкую базу. Таму што сапраўды незалежнасць краіны – гэта святое, але мы бачым працяг гэтага трэнду, калі правалы ў эканоміцы кіраўніцтва стараецца замаскаваць рыторыкай «абы не было вайны», – мяркуе Аляксандр Класкоўскі.

На ягоную думку, Лукашэнка напоўніцу эксплуатуе ўкраінскую тэму.

«Хачу нагадаць, што калі на калядную ёлку да малых прыходзіў афіцыйны кіраўнік, то і туды ўплёў гэтую тэму Украіну і ўцекачоў. Груба кажучы «грузіў» дзяцей нават на каляднай ёлцы гэтымі рэчамі. Гэта цяпер піяраўская фішка, таму што бачым, што ўзровень жыцця падае катастрафічна. Рвануў уверх долар, рванулі тарыфы на камуналку, адзінае, што застаецца – «патрыятызм», «незалежнасць», «гэта святое», – адзначае эксперт.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу