Класкоўскі: Лукашэнка адарваўся ад народу, але палітычную чуйку захаваў


Палітычны аглядальнік выказаўся пра сённяшні зварот да народу і парламенту кіраўніка краіны.

У «Гарачым каментары» Аляксандр Класкоўскі заявіў:

«Лукашэнка разумее, што ён не вечны, і трэба думаць пра нейкі варыянт перадачы ўлады ў надзейныя рукі, можа, у родныя. Але разам з тым, ён так узмоцнена хакеем займаецца, на лыжах бегае, есць чыстую моркаўку са свайго прысядзібнага ўчастку – ён хоча яшчэ сам доўга і шчасліва кіраваць у гэтай краіне. Ён гоніць сам гэтыя думкі пра транзіт улады і пра тое, што трэба нейкі апгрэйд Канстытуцыі рабіць на гэты выпадак. І разам з тым перыядычна пачынае ўзважваць і думаць. Сапраўды, ён можа пачакаць нейкага болей спрыяльнага моманту, бо сёння не тая сітуацыя. Заробкі беларусаў сёння ў доларавым эквіваленце меншыя, чым былі ў 2010 годзе, калі ён усім «па пяцьсот» даў перад тымі выбарамі. Атрымліваецца, што амаль цэлае дзесяцігоддзе краіна на месцы пратапталася. А цэны як узляцелі за гэты час! І тут толькі не хапала зараз – беларусы пачнуць танчыць ад радасці, калі ім прапануюць 7-гадовы тэрмін прэзідэнцтва. Таму, я думаю, ён усё ж такі хоць і адарваўся шмат у чым ад народу, але ўсё ж такі вось гэтая чуйка палітычная ў яго застаецца. Ён думае, што цяпер лепей не дражніць, не злаваць беларусаў. Тым болей, што сапраўды, яны хоць і памяркоўныя, але таксама псіхалогія такая з двайным дном, чорт іх ведае».

Фотаздымак на застаўцы да відэа з сайту Аляксандра Лукашэнкі