Гарачы каментар Класкоўскі: «Інтарэсы Пуціна і Лукашэнкі – розныя. Пытанне – хто каго акалпачыць»


Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі выказаў у эфіры «Белсату» упэўненасць, што псіхалагічны фон перамоваў у Санкт-Пецярбургу спрыяў беларускаму боку.

На пытанне пра сувязь тэракту ў піцерскім метро з прыездам Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Класкоўскі адмовіўся абмяркоўваць канспіралагічныя версіі: «У свой час Расея распачала сірыйскую кампанію, ёй пагражала Ісламская дзяржава».

«Жахліва, што гінуць нявінныя людзі, але гэта ўжо не першы выпадак, калі так ці іначай за авантурную палітыку Крамля расплачваюцца простыя, мірныя грамадзяне».

Псіхалагічны фон перамоваў

«Пераводзячы ўсё на цынічную мову палітычнага разліку, надзвычайная сітуацыя падвышае шанцы для беларускага госця атрымаць ад Крамля нейкія бонусы, – кажа эксперт. – Ужо выказаныя спачуванні, гучаць ноткі заклапочанасці бяспекай – ні з чым адпраўляць Лукашэнку ў Менск не выпадае».

«Хаця б сімвалічна трэба яму нешта даць як партнёру, з якім магчыма прыйдзецца, кажучы словамі самога Лукашэнкі «разам адстрэльвацца», – падкрэсліў госць праграмы.

Размову Валера Руселіка з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары