Класкоўскі: Беларусы ў заганным коле, якое толькі самі яны і могуць разарваць


Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі выказаўся пра апошнія заявы кіраўніка краіны, у якіх той кажа пра «цярпімае жыццё».

«Незалежныя эксперты кажуць пра пастку нізкіх тэмпаў развіцця або пра пастку беднасці. Нават афіцыйныя лічбы: збіраюцца сёлета нарасціць, як сказаў прэм’ер Кабякоў, на 3,5 % ВУП. Па-першае, гэта значна болей аптымістычна, чым прагназуюць міжнародныя інстытуцыі. Па-другое, нават 3,5 % – гэта толькі на ўзроўні сярэднесусветных тэмпаў, а нам трэба 5-7 %, каб даганяць развітыя краіны. Як бачым, такой перспектывы блізка няма. Гэта значыць, што трэба мяняць уладу, бо гэтая ўлада не здольная надаць Беларусі дынаміку і сапраўдную перспектыву. Але зноў жа: электаральны механізм заблакаваны, вулічныя пратэсты здушваюцца, таму ў пэўнай ступені Беларусь, на жаль, знаходзіцца ў такой сітуацыі заганнага кола. Але так ці іначай толькі беларусы могуць гэтае кола разарваць», – заявіў Аляксандр Класкоўскі.

Глядзіце больш – у відэа вышэй.