Класкоўскі: Беларусы пачалі разумець, што эканоміка і палітыка звязаныя


Пра новую канцэпцыю Дэкрэту № 3 у эфіры «Белсату» разважае Аляксандр Класкоўскі.

На думку палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, веснавыя пратэсты скалыхнулі ўладу і прымусілі яе чухаць патыліцу ды нешта прыдумляць.

«Дэкрэт аб дармаедах будуць намагацца аслабіць, каб ён меней чапляў насельніцтва. Для Лукашэнкі досвед бунту ягонага цвёрдага электарату стаў вялікай псіхалагічнай траўмай», – кажа эксперт.

«Фішка апошніх пратэстаў у тым, што людзі пачалі разумець, што эканоміка і палітыка звязаныя паміж сабой. Крычалка «Нет декрету № 3 – Лукашенко уходи» сведчыць пра тое, што народ дапяў да таго, пра што доўга даводзіла апазіцыя», – лічыць Класкоўскі.

Эксперт нагадвае, што ў Беларусі працоўных месцаў ліквідуецца болей, чым ствараецца новых. Ды папярэджвае пра новыя хвалі пратэсту.

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце ў «Гарачым каментары».