«Каб працаваць на Белсаце – мала быць прафесіяналам. Трэба мець адвагу»


Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара каналу «Белсат», і Зміцер Ягораў, кіраўнік аддзелу інфармацыі, распавялі пра ранішні ператрус, зарганізаваны Следчым камітэтам у менскім офісе Белсату.

Аляксей Дзікавіцкі: Калі нейкі сродак масавай інфармацыі малы – на яго не звяртаюць увагі. Але калі ён становіцца мацнейшым – а мы, відавочна, з’яўляемся адным з мацнейшых незалежных СМІ ў Беларусі, і ўвогуле адзіным незалежным тэлебачаннем, што таксама важна, – дык тады трэба намагацца абмежаваць як мага мацней гэтыя СМІ…

Зміцер Ягораў: Усе працаўнікі Белсату вельмі ўдзячныя нашым калегам, якія не засталіся раўнадушнымі. Учора Tut.by, справа БелТА, БелаПАН, а сёння Белсат. Але калі трошку ўзгадаць, то можна сказаць: пазаўчора Белсат, учора Tut.by, сёння зноў Белсат. Гэта тыя ўмовы, у якіх мы, белсатаўцы, працуем увесь час – умовы ціску. Але таксама гэта чыннік салідарнасці. Калі б не было салідарнасці, калі б мы не адчувалі, што мы патрэбныя нашым гледачам і калегам, – нашая праца не мела б сэнсу.

Аляксей Дзікавіцкі: Сітуацыя незалежных СМІ ў Беларусі ўвесь час пагаршаецца. Не было так, каб яна паляпшалася. Усё новыя абмежаванні, усё новыя дэкрэты, новыя захады ціску. І калі невялікая зрэшты колькасць сапраўды незалежных СМІ не будзе салідарная – паасобку нас будзе лёгка задушыць. А калі мы разам – гэта не так проста. На тэлевізійных кадрах мы бачым, калі супрацоўнікі СК выносілі апаратуру, колькі навокал было камераў і апаратаў! Гэтыя здымкі імгненна разышліся па ўсім свеце! Гэта вельмі істотна…

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu