Кінула кар'еру ў Нацбанку, каб выратаваць хворую дачку і... ўсынавіць 4-е дзіця


Калядна-навагодняй парой людзям хочацца рабіць дабро. А натхняюць іх тыя, хто сваім прыкладам ствараюць цуды ў жыцці! Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Стварай дабро – і кідай у ваду!».

Госця студыі «Прыват» – маці чатырох дзяцей, былая супрацоўніца Нацбанку, а цяпер блогерка і рэабілітолаг і ўнікальная ў сваёй веры і дабрыні жанчына, Інга Дубініна.

Таксама ў выданні:

  • Кацярына Цікота, дызайнерка адзення для людзей з асаблівасцямі.
  • Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» і яго камандзір Сяргей Коўган.
  • Аляксандра Амбражэйчык, т’ютарка, і Любоў Баркун настаўніца сямейнага класу – пра школку, дзе ў рэабілітацыйным парадку займаюцца звычайныя і асаблівыя дзеткі. У тым ліку Ірына – дачка госці «Прывату».

А Вы як лічыце, ці добрыя беларусы, ці гатовыя яны дапамагаць? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватансці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.