Кінапрэм'ера тыдня: Шпіёнскі трылер «Дзяўчо, якое заблыталася ў павуцінні»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Звычайна восень – гэта сезон панавання ў кінапракатах гэтак званага фестывальнага кіно. Праўда стужкі-атракцыёны ўсё часцей парушаюць такі парадак. Фільм «Дзяўчо, якое заблыталася ў павуцінні» – і не атракцыён, але і не фестывальны. Тут і шпіёны з розных бакоў, і кіберзлачынцы, і карумпаванае чынавенства. А яшчэ гэта – працяг славутага сюжэту пра «Дзяўчо з татуіроўкаю дракона».

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Фота: kinopoisk.ru