«Кінапрэмʼера тыдня»: «Піраты Карыбскага мора – 5»

Вось і дачакаліся аматары Піратаў Карыбскага мора свята на іхнай вуліцы. Неўзабаве мы даведаемся пра «Помсту Салазара», ці пра «мерцвякоў, якія не хочуць распавядаць казак».

Нават, не вельмі разумею, чаму ў розных краінах свету новая серыя з прыгодамі Джэка-верабʼя выходзіць у пракат пад рознымі назвамі?

Пяты фільм з франшызы пра «Піратаў карыбскага мора» пачалі здымаць яшчэ ў студзені 2015-га. З таго моманту мінула больш чым два гады.

Не так даўно ў лютым кампанія Ўолта Дыснея абʼявіла, што збіраюцца здымаць і шосты фільм. З такімі тэмпамі вытворчасці мы ўбачым яго не раней за 2020 год. Сусветная прэмʼера актуальных «Піратаў» адбылася ў Кітаі, у шанхайскім Дыснэйлэндзе.

Сюды прыехалі, літаральна, усе галоўныя ўдзельнікі: Джоні Дэп, Арланда Блум, якога вярнулі ў франшызу, Хавіер Бардэм, які тут лічыцца наваком, Джэфры Раш, якога таксама вярнулі.

Рэжысаваць фільм запрасілі нарвежскі дуэт – Яхіма Ронінга ды Эспена Сандбэрга. Яны праславіліся стужкай «Кон-тыкі» пра падарожжа Тура Хейердала. Бяссменным жа прадзюсарам «Піратаў» працуе Джэры Брукхаймер.

Сюжэты такіх стужак не маюць вялікага сэнсу і значэння. У першую чаргу, гэта фільм-атракцыён. Гэтым разам капітан Джэк Верабей зноў будзе змагацца з мерцвякамі. Старыя ворагі будуць паляваць на галоўнага героя пад кіраўніцтвам новага персанажа – капітана Салазара.

Сваю пазіцыю ўдакладняюць рэжысёры:

«Ведаеце, мы з маленства гуляліся на моры і ў фіёрдах з камерай. Здымалі нейкія жартоўныя рэчы. Потым зрабіліся сурʼёзней. Ездзілі, нават, на Оскары. І заўжды здымалі фільмы пра мора. Таму згадзіліся здымаць і прыгоды піратаў».

«Помсту Салазара» ці «Мерцвякoў, якія не любяць распавядаць казкі» мы ўбачым у беларускім пракаце з 25-га траўня.

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»