Відзьмо-невідзьмо Кінапрэм’ера тыдня: Бры Ларсан у новым коміксе «Капітан Марвэл»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Галоўная прэм’ера ў беларускім пракаце на гэтым тыдні – чарговая экранізацыя папулярных коміксаў з назваю «Капітан Марвэл». Там будзе дзявочая супергеройская роля – у Бры Ларсан. Нагадаю, што раней мы бачылі акторку ў «Конгу, на выспе чэрапа», а неўзабаве яна паўторыць гэтую ж ролю «капітана Марвэл» у найноўшых «Мсціўцах». Карацей кажучы, гэты кінапракатны год зноў будзе спякотным на экранізацыі коміксаў.

belsat.eu

Фота: kinopoisk.ru

Глядзі таксама
Каментары