Кінакрытык Вячаслаў Ракіцкі: Фільмы Разанава былі пазбаўленыя клішэ савецкага часу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaTRFNktuT2c3UzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Імя Эльдара Разанава прагрымела пасля прэм’еры «Карнавальная ноч» – у свае 29 гадоў Разанаў стаў зоркаю на ўвесь былы Савецкі Саюз. Пасля былі «Дайце кнігу скаргаў», «Гусарская балада», і, вядома, «Беражыся аўтамабілю». У кожнай стужцы – іронія. Галоўная рыса фільмаў Разанава і характару Разанава.

ЭЛЬДАР РАЗАНАЎ, РЭЖЫСЁР:«Як кажуць, праца дуракоў любіць, і я ганаруся, што належу да гэтай катэгорыі чалавецтва. Я поўны балван».

І кожны фільм чакалі, як свята. Ведалі, што будзе не толькі смешна, але і праўдзіва.

ВЯЧАСЛАЎ РАКІЦКІ, МАСТАК, КІНАКРЫТЫК:«Беларусы глядзелі і глядзяць Разанава, бо вельмі доўгі час яны былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за сусветным кінапрацэсам і перабывалі ў прасторы савецкага кіно. І беларусы, як і іншыя народы СССР, натуральна, выбіралі найлепшае з даступнага. А Разанава фільмы былі насамрэч найлепшыя. Чаму найлепшыя? Бо яны былі вельмі шчырыя, сумленныя, настраёвыя, пазбаўленыя ідэалагічных жорсткіх клішэ камуністычнага часу».

Славуты фільм «Гараж» рэжысёр зняў пасля таго, як узяў удзел у сходзе гаражна-будаўнічага кааператыву «Мосфільму», на якім пабачыў шмат абсурду. І гэта быў не першы і не апошні выпадак, калі Разанава натхнялі, падавалася б, невясёлыя рэаліі.Паглядзеўшы няўдалую тэлепастаноўку п’есы «Таварышы», Разанаў пастанавіў зняць па ёй фільм – у выніку атрымалася адна з самых папулярных савецкіх камедыяў – «Службовы раман»: Алісу Фрэйндліх ад бядра вучыла хадзіць Лія Ахеджакава. Яе савецкаму гледачу адкрыў менавіта Разанаў – гэтак сама, як і імёны Андрэя Мягкова, Людмілы Гурчанкі ды яшчэ шмат каго з актораў.Сёлета ж 31-га снежня тысячы людзей, як і штогод, паглядзяць ці не самы папулярны фільм Разанава, зняты яшчэ ў 1975 г. – «Іронія лёсу, ці З лёгкім парам».Развітаюцца з Эльдарам Разанавым 2-га снежня ў клубе «Эльдар» у Маскве.Іншыя тэмы: У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава мастака Мікалая Залознага, якому сёлета споўнілася б 90. У Берасці адкрылася выстава выбітнага ювеліра Мікалая Кузьміча, прымеркаваная да ягонага 65-годдзя.Марына Вашкевіч, Аляксандра Дорская, belsat.eu