Кім у Беларусі быць танней: вегетарыянцам ці мясаедам?


Вегетарыянцы супраць мясаедаў – каму жыць танней

Ёсць меркаванне, што быць вегетарыянцам танна, бо на мяса траціцца не трэба, а жыць на салатах і арэхах можна за капейкі. Ёсць меркаванне, што быць вегетарыянцам дорага, бо забяспечыць паўнавартасны бялковы рацыён без мяса ў Беларусі амаль немагчыма. Ёсць людзі, якія і на мясе, і без мяса могуць месяц пражыць за паўтара – два мільёны.Як эканоміць, і не шкодзіць здароўю; каму і навошта трэба есці авакада раз на месяц; чаму самае дарагое мяса – самае таннае; як індусам ды кітайцам атрымоўваецца жыць без мяса? І, нарэшце, кім усё ж быць танней: вегетарыянцам ці мясаедам? Разбіраемся ў смачных і карысных пытаннях у рубрыцы «Свая кішэня».

Падаткавыя ільготы для бізнесу: як скарыстацца?

Беларуская дзяржава зрабіла падатковыя паслабленні для замежных інвестараў і тых, хто працуе ў свабодных эканамічных зонах. Напрыклад, кітайскія кампаніі, якія будуюць тэхнапарк пад Смалявічамі, атрымалі ільготныя крэдыты ад уладаў. Да таго ж кітайскія партнёры атрымліваюць кансультацыйнае ды тэхнічнае падтрыманне ў беларускіх міністэрствах. Тым часам айчынны малы бізнес амаль не можа разлічваць на падатковыя ільготы ці дзяржаўную дапамогу.Паводле праграмы развіцця правінцыяльных цэнтраў і бізнесу на вёсцы бізнесмены-пачаткоўцы могуць разлічваць на пэўныя ільготы. У прыватнасці, на вызваленне ад падатку на нерухомасць і прыбытак. Але толькі пасля таго, як атрымаюць сертыфікат, што валодаюць уласнаю вытворчасцю, і будуць весці размежаваны ўлік выдаткаў і прыбытку.Якія паслабленні ды ільготы існуюць для малага бізнесу, якімі з іх ёсць шанец скарыстацца і хто выратуе айчынны прыватны сектар эканомікі – распавядаем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Новыя тэхналогіі інтэрнэт-махлярстваў

Махлярства з карткамі ў гатэлях – адно з самых распаўсюджаных. Атрымаўшы доступ да wi-fi гатэлю, дасведчаны ў пытаннях хакерства чалавек можа лёгка дабрацца і да базы дадзеных, дзе захоўваюцца звесткі пра вашую картку. Вы заплацілі за нумар – а праз паўгадзіны ў вас знікла ўся рэшта на картцы.Эксперты раяць усім, хто аплочвае паслугі ды тавары праз сеціва, мець асобную картку для інтэрнэт-плацяжоў і пераводзіць роўна столькі грошай, колькі патрэбна, каб аплаціць канкрэтную замову. Ці мець некалькі картак, на якія можна невялікімі порцыямі размеркаваць грошы.Чаму нельга аддаваць пластыкавую картку афіцыянту ў кавярні; хто і ў якім выпадку верне вам скрадзеныя грошы і як максімальна абараніць сябе ад інтэрнэт-махляроў: глядзіце ў рубрыцы «Барані сваё».