КХП-БНФ: Расейцы прыбяруць Лукашэнку, а ў ягоных сыноў будуць праблемы


Курапаты хочуць заліць бетонам

Тэрыторыю агароджваюць, дрэвы высякаюць, пачаліся падрыхтоўчыя працы. Побач з сімвалічным для беларусаў месцам Курапатамі зноў распачынаецца будоўля. Гэтым разам менскія ўлады дазволілі паставіць на тэрыторыі з боку мікрараёну Зялёны луг пяціпавярховы офісны цэнтр.

Мясцовыя жыхары абураныя, сабраныя сотні подпісаў супраць забудовы. Спыніць працы спрабавалі і актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якія сёння зранку прыехалі на месца. Прадстаўнікі будаўнічай кампаніі паказалі ўсе неабходныя дазволы ад Менскага гарвыканкаму. І працягнулі працы.

«Палова офісных будынкаў і гандлёвых цэнтраў у Менску стаяць пустыя. А яны хочуць менавіта ў гэтым месцы яшчэ наляпіць. У іх няма ні сумлення, ні годнасці», – кажа прадстаўнік партыі КХП-БНФ Алесь Чахольскі.

Еднасць, расейцы і прынцы Лукашэнкі

Паводле палітыка, беларусы павінны ў любой беларускай справе паказваць сваю еднасць, разумеючы, што Аляксандр Лукашэнка не проста так уключыў рэжым «лібералізацыі».

«Цяпер вядзецца размова пра бяспеку яго і ягонай самʼі. Бо, калі сюды ўварвуцца расейцы, то не будзе Аляксандра Рыгоравіча і я хачу сказаць, што праблемы будуць і ў прынцаў», – мяркуе Алесь Чахольскі.

Больш у відэаматэрыяле!