КГБ не хоча збліжэння Беларусі і ЕЗ


Міколу Статкевіча, лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу, затрымалі літаральна за некалькі гадзінаў да ягонага вылету ў Кіеў.

Там ён меўся ўзяць удзел у Парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства – Еўранэсце. Але сілавікі палічылі, што менавіта цяпер самы час адседзець раней прысуджаныя 5 содняў арышту.

«У затрыманні Статкевіча трэба вінаваціць не ўладу агулам, а хутчэй варта казаць пра сілавы блок – КГБ, МУС. Ім не выгаднае збліжэнне Беларусі з ЕЗ», – падзяліўся сваім меркаваннем у праграме «Гарачы каментар» апазіцыйны палітык Віталь Рымашэўскі.

На Еўранэст у Кіеве патрапілі шэраг іншых прадстаўнікоў апазіцыі ад Руху «За свабоду», Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БНФ ды іншых.

Афіцыйная ж уладная дэлегацыя ад Беларусі ў Кіеў не паехала. Апазіцыя ў сваім дакладзе заклікала ўдзельнікаў Асамблеі і ўсю міжнародную супольнасць глядзець на прававую сітуацыю ў краіне абʼектыўна. Неабходнай умовай аздараўлення палітычнай сітуацыі ў Беларусі яны бачаць рэформу судовага і выбарчага працэсаў.

Ці адрэагуе за затрыманне Статкевіча Еўропа?

Больш у відэаматэрыяле!