КДБ шукае беларусаў-вагнэраўцаў?


КДБ Беларусі ўсур’ёз зацікавілася грамадзянамі нашае краіны, якія ваююць у складзе групы «Вагнэра». Ведамства праводзіць правяранне інфармацыі, якую ў свой час распаўсюдзіла Служба бяспекі Украіны, аб удзеле беларусаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежных краінаў.

Яшчэ летась журналісты «Белсату» Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева правялі расследаванне, вынікам якога сталі матэрыялы аб беларусах-наймітах расейскай ваеннай кампаніі Вагнэра. Пра акалічнасці справы размаўляем з журналістам belsat.eu Ігарам Ільяшом:

«Гэта заява КДБ цяпер выглядае трохі недарэчна. Такое ўражанне, што КДБ «троліць» беларускае грамадства. Сапраўды ў публічнай прасторы з’явілася інфармацыя, яе распаўсюдзіла СБУ яшчэ ў ліпені мінулага года. Потым мы, журналісты Белсату, прасачылі лёс гэтых наймітаў-вагнэраўцаў і высветлілі, што 9 з 10 жывых вагнэраўцаў насамрэч прыязджалі ў Беларусь без усялякіх перашкодаў пасля таго, як далучыліся да ПВК «Вагнэра». Некаторыя з іх рабілі новыя дакументы, атрымлівалі пашпарты, некаторыя прыязджалі ўжо пасля таго, як іх імёны былі агучаныя СБУ. І вось цяпер СБУ кажа, што яны іх нібыта шукаюць. Відаць, яны іх шукаюць гэтаксама, як у свой час яны шукалі забойцаў Ганчара і Захарыка…

Трэба разумець, што беларусы, якія ваююць у ПВК «Вагнэра», – не тыя ж добраахвотнікі, якія па ўласным жаданні паехалі ваяваць на бок ЛДНР за «рускі свет». Гэта людзі, якія фактычна знаходзяцца на службе ў расейскай арміі. Іх курыруе Генеральны штаб расейскіх узброеных сілаў, таму цяжка сабе ўявіць, што беларускія спецслужбы арыштуюць гэтых людзей…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum