Катынь-Курапаты-Хатынь: паралелі і блытаніна


18 лістапада ў Менску прайшла прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Томаса Урбана «Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства».

Рэдактар беларускай версіі гэтай кнігі, публіцыст Валер Булгакаў зазначае, што ў Катыньскім спісе амаль 4 тысячы асобаў, якія так ці інакш звязаныя з Беларуссю.

Паводле яго, ў сучаснай Беларусі пераймаецца савецкая ідэалагічная спадчына. Таму адносна Катыні і Курапатаў прадпрымаецца спроба затушаваць адказнасць савецкага боку і зваліць усё на немцаў.

Падрабязней пра кнігу, новыя дэталі масавых забойстваў і спробы схаваць праўду, а таксама блытаніну Катынню і беларускай Хатынню – у «Размове Сцебуракі».