Катэджы для 40 % беларусаў. Ці выканаюць дзяржпраграму?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdEcxVUptUWtfSjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Уласны дом – мара, якая можа стаць рэальнасцю. На рынку прыватнай забудовы заўважны рост прапановы. Павялічваецца таксама і попыт. Доля індывідуальнага жытла ў Беларусі, паводле дзяржпраграмы, мае складаць каля 40%. Але без зменаў заканадаўства гэта нерэальна.

Пабудаваць дом – нескладана. А вось набыць участак для яго ўзвядзення – праблематычна. Яшчэ дзесяць гадоў таму была ўведзена забарона на рэалізацыю зямельных надзелаў па-за аўкцыёнам. Мера скіраваная супраць спекуляцыі. У выніку ўзнік востры дэфіцыт на ўчасткі. У той жа час зямля, якая пустуе, паводле закону, не можа быць уцягнутая ў гаспадарчы абарот.

Прадаць свой зямельны ўчастак людзі, якія маюць яго, не могуць. Паводле заканадаўства, продаж магчымы толькі пры ўмове ўзвядзення на ім падмурку або цэлага дому. Мала таго, павінен быць выкананы тэрмін будаўніцтва. Таму нягледзячы на наяўнасць нявыкарыстанай зямлі, бачым не толькі востры дэфіцыт, але і непамерны кошт на яе. Некалькі дзясяткаў тысяч долараў за ўчастак – цана недаступная для большасці грамадзянаў.

«Людзі вымушаныя, для таго, каб набыць такія ўчасткі, за свой кошт узводзіць нейкія пабудовы. Але пры гэтым яны не зʼяўляюцца ўласнікамі зямельных участкаў. У выніку людзі трапляюць у непрыемныя сітуацыі. Мы ўсё гэта бачым, на жаль няма нейкай статыстыкі ў гэтай справе. Але відавочна, што неабходна гэтыя забароны прыбіраць», – тлумачыць дырэктар агенцтва нерухомасці «Эксперт» Авал Астапеня.

Што да рынку прыватнага будаўніцтва, то прапановаў тут вельмі шмат. Хутка і эфектыўна ўзвесці дом абяцаюць дзясяткі дзяржаўных і прыватных кампаніяў. Гэтая сітуацыя характэрная для ўсяго жыллёва-будаўнічага рынку: ужо каторы час прапанова значна перавышае попыт. Адпаведна, на тле вострай канкурэнцыі забудоўнікі змагаюцца за кліента.

Попыт на будаўніцтва прыватных дамоў пакрысе расце. Прычына – падзенне коштаў на будаўнічыя працы. Калі гатовая нерухомасць на рынку каштуе дорага, то сама будоўля, з улікам коштаў працаў, а таксама будаўнічых матэрыялаў патаннела нават на 30 %.

Таксама ў выданні: Форэкс на пад’еме. Нацыянальны банк задаволены вынікамі дзейнасці новага сегменту фінансавага рынку. Але грамадзянам, якія гуляюць на форэкс-рынку, усё ж трэба выконваць важныя правілы бяспекі.