Катавалі габрэя, як нацысты


Ізраільцянін звярнуўся ў паліцыю сваёй краіны, каб прыцягнуць да адказнасці беларускіх сілавікоў. Шматдзетны бацька на бел-чырвона-белым грузавіку трапіў пад крымінальны пераслед. А беларуска ў Маскве смажыць дранікі салідарнасці. Пра гэта даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман прайшоў праз беларускую турму. 10 жніўня Аляксандра, які прыехаў у госці да беларускай cям’і, у Менску затрымалі сілавікі. Яго збілі і змясцілі ў жодзінскую турму на 78 гадзінаў. Аляксандр кажа, што ў акцыях пратэсту не ўдзельнічаў, а проста «трапіў пад гарачую руку»:

«Пагрузка ў аўтазак і выгрузка з аўтазака суправаджаліся праходжаннем праз калідор з дручкоў. У аўтазак нас проста грузілі аднаго на другога. Дарогаю ў Жодзіна я быў у самым цэнтры, а амапавец стаяў на маёй спіне і збіваў іншых. У Жодзіне ў 8-мясцовай камеры нас было 18 чалавек, была поўная салідарнасць. (…) У камеры мы прыдумалі гэштэг #жодино26ожидайте. 26 – гэта нумар камеры. «Ожидайте» – самае частае слова, якое мы чулі».

Гэта дапамагло не страціць сувязі з іншымі затрыманымі, а пасля аб’яднаць высілкі ў расследаванні катаванняў і апазнанні сілавікоў.

Аляксандр напісаў заяву ў ізраільскую паліцыю, каб дамагчыся для датычных да катаванняў забароны ўезду ў іншыя краіны і аб’явіць у вышук праз Інтэрпол.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Дзяўчына пасмажыла больш за 2500 дранікаў, каб падтрымаць беларусаў!
  • Шматдзетны бацька зрабіў свой грузавік бела-чырвона-белым, зведаў рэпрэсіі, а цяпер вымушаны шукаць дапамогі ў Літве.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO/ Reuters/ Forum, belsat.eu

Belsat.eu