Касцюшка змагаўся з царызмам, таму бальшавікі дазвалялі яго ў нейкіх рэзервацыях

Беларусы маюць права ведаць ды шанаваць нацыянальных герояў. У звязку з гэтым Таварыства беларускай мовы імя Скарыны выступіла са смелай ініцыятываю: пераназваць праспект Дзяржынскага ў Менску ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Ці рэальна адабраць у савецкай мінуўшчыны статус недатыкальнасці?

Сябры ТБМ распачалі грамадскую кампанію «Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!». Ініцыятыва прымеркаваная да 270-годдзя знакамітага нарадзінца беларускай зямлі, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года на тэрыторыях сучасных Беларусі, Польшчы ды Літвы, ганаровага грамадзяніна Францыі, нацыянальнага героя ЗША і Польшчы.Актывісты аформілі свае прапановы ў выглядзе электронных зваротаў у Міністэрства культуры і Менгарвыканкам. Гэтак, у дакуменце на адрас сталічных уладаў гаворыцца, што вуліцы, якія носяць імя Касцюшкі, ёсць у Польшчы, Расеі, ЗША, Украіне, а таксама ў некаторых беларускіх гарадах, у прыватнасці, у Баранавічах, Берасці, Горадні, Нясвіжы, Пінску. У той жа час на мапе сталіцы імя знакамітага беларуса адсутнічае. Каб падтрымаць кампанію, можна зайсці на сайт Zvarot.by і падпісаць дакумент на беларускай мове. У «Гарачым каментары» – старшыня ТБМ Алег Трусаў.

«Тое, што ў Менску не ўшанаваная памяць Касцюшкі – спадчына савецкай русіфікацыі, адмаўлення ад усяго нацыянальнага, якая праводзілася, пачынаючы з 1930-1940-х гадоў. Касцюшка змагаўся з царызмам, таму бальшавікі яго ў нейкіх рэзервацыях дазвалялі. Таму што ўсе змагары з царом былі іхнымі героямі: узгадаем Каліноўскага, Пугачова, Разіна. Па гэтай прычыне помнік Касцюшку паставілі ў Ленінградзе, а яшчэ ўсталявалі мемарыяльную дошку», – заявіў Алег Трусаў.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу