Касінераў: У кагосьці пад нагамі гарыць зямля


Ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі атрымалі шасцёра заўзятараў футбольнага клубу «Партызан». У падмурак абвінавачвання лягла бойка, якая адбылася яшчэ ў 2014-м годзе паміж антыфашыстамі і фанамі іншага клубу. Таксама аднаго з хлопцаў абвінавацілі ў кіраванні незарэгістраванымі арганізацыямі, яшчэ двух – у незаконным абарачэнні наркотыкаў. У «Гарачым каментары» – грамадскі актывіст Вячаслаў Касінераў.

«Па сутнасці справа развальвалася, не было ніякіх пацярпелых «Менсктранс», якому нібыта пашкодзілі шкло на 29 рублёў, таксама не меў ніякіх прэтэнзіяў да гэтых людзей. Пры ўсім гэтым мы атрымалі на выхадзе максімальныя тэрміны. То бок калі свабода людзей цягам 10-14 гадоў ці 4-6 гадоў каштуе ўсяго толькі 29 рублёў за нейкае разбітае шкло, за якое заплацілі, то, пэўна, мы ў вельмі страшнай краіне жывем», – адзначыў Вячаслаў Касінераў.

Таксама ён выказаўся пра тое, чаму ўлады так сябе паводзяць у адносінах да актыўных грамадзянаў:

«Калі мы такім чынам ставімся да людзей, абмяжоўваем свабоду – а мы ведаем, што сёння адбылося са Змітром Дашкевічам, ведаем пра затрыманні ў Маладзечне – гэта кажа пра тое, што ў кагосьці проста пад нагамі гарыць зямля. Гэта паказнік таго, што ўлады баяцца людзей, якія ў стане самаарганізавацца, уяўляюць нейкую бяспеку і выказваюць лозунгі, што могуць быць успрынятыя іншымі людзьмі як справядлівыя».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu