Героя Касцюшку і ката Суворава ў Беларусі шануюць аднолькава


Адзін з самых дзіўных і паказальных гістарычных парадоксаў Беларусі – два музеі, размешчаныя недалёка адзін ад аднаго, на адлегласці ўсяго некалькіх дзесяткаў кіламетраў. Адзін створаны ў гонар вызваліцеля Беларусі, другі – у гонар яе душыцеля. Музей Тадэвуша Касцюшкі ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвічскага раёна і музей Аляксандра Суворава ў горадзе Кобрыне.

Тадэвуш Касцюшка ў Мерачоўшчыне нарадзіўся і стаў героем пяці народаў, Аляксандр Сувораў нарадзіўся ў Маскве і быў выключна расейскім героем, а ў Кобрыне правёў менш за месяц і пакінуў пасля сябе нядобрую памяць.

Як і калі ўзніклі гэтыя музеі? Як яны суіснуюць побач, у адной краіне? За якія заслугі на Беларусі ўшанаваныя Касцюшка і Сувораў? Чаму ў беларусіх гарадах і мястэчках вуліцаў імя Суворава непараўнальна больш, чым названых у гонар Касцюшкі? Дзеля пошукаў адказу на гэтыя пытанні адказу выправімся на месца.