Карупцыю выявілі, але людзям не дапамаглі


Адзін з герояў нашага рэпартажу пад следствам. Інкрымінуецца роўна столькі, пра колькі мы казалі ў рэпартажы. Пасля выдання пра карупцыю ў ЖКГ Слоніма прайшло больш за год, але вынік зʼяўвіўся толькі цяпер.

Але, на жаль, як часта бывае ў нашай краіне, карупцыйныя арышты ніяк не адбіваюцца на пацярпелых. Жыхары жылога дома ў Слоніме дагэтуль змагаюцца з наступствамі капітальнага рамонту, які быў праведзены ў бытнасць на пасадзе карумпаванага чыноўніка.Другі рэпартаж прысвечаны карупцыі ў падатковых раённых органах у горадзе Масты. Там інспектары канфіскоўвалі ці вымагалі «спагнанні» ад прадпрымальнікаў, з якіх толькі двое выйгралі справы ў судзе, але і гэтак засталіся ў мінусе.Госці ў студыі: даследнік антыкарупцыйнай палітыкі Мікіта Бяляеў і былы кіраўнік раённай камунальнай гаспадаркі Шклова Рыгор Кастусёў.