Карупцыя ў Беларусі: частка дзяржсістэмы


У Беларусі карупцыя гэта неадʼемны элемент сістэмы дзяржаўнага кіравання. У чарговым выпуску Людскіх справаў рэпартаж са Шклоўскага раёну, дзе ў камунальнай гаспадарцы за 13 год змянілася 7 кіраўнікоў.

Ці магчыма выдаліць ракавую пухліну без знішчэння ўсёй сістэмы дзяржаўнага кіравання? Пра гэта мы запытваем гасцей у нашай студыі праз тры карупцыйныя гісторыі, пра якія вы не пачуеце на дзяржаўным тэлебачанні.

Госці ў студыі Віктар Малочка, Салігорск, 20 год узначальваў фінансавую міліцыю раёну. А таксама Мікалай Казлоў, падпалкоўнік міліцыі.