Карта паляка: $ 500 за месца на сумоўе


Пры канцы мінулага года адпала магчымасць атрымаць карту паляка нашчадкамі грамадзянаў другой Рэчы Паспалітай. Цяпер гэткая магчымасць ёсць толькі ў нашчадкаў палякаў паводле нацыянальнасці, а не паводле грамадзянства. Гэта адразу адсякае значную колькасць прэтэндэнтаў.

Каб паспець падаць дакументы і трапіць на сумоўе паводле старых правілаў, у верасні толькі ў консульства Польшчы ў Менску падалі заявы каля 3 тыс. асобаў. Рэзка павысіўся попыт на паслугі адмыслоўцаў, якія кансультуюць у пошуку неабходных дакументаў. На адмысловых форумах людзі былі гатовыя плаціць да $ 500 за месца ў чарзе на сумоўе ў Беластоку да новага году.

Але ў цэнтрах моўнага рыхтавання асаблівага ўсплёску попыту на курсы не заўважылі – ён стабільна даволі высокі. Толькі ў адным моўным цэнтры на карту паляка займаюцца каля 70 груп. За дзесяць гадоў больш за 100 тыс. беларусаў атрымалі гэткую карту.

Бацька Насці – паляк, а таму дзяўчына пастанавіла скарыстацца магчымасцю атрымаць карту паляка. Адзін час падумвала пра навучанне ў суседняй краіне, але вяселле змяніла планы. Для афармлення карты з дакументаў спатрэбілася толькі пасведчанне пра нараджэнне, дзе пазначаная нацыянальнасць бацькі. З выдаткаў – кошт трохмесячных курсаў рыхтавання для атрымання карты паляка.

Карта паляка дае магчымасць бясплатна навучацца і ўладкоўвацца на працу ў Польшчы, застацца там на сталае жыхарства, атрымоўваць гадавую візу і зніжкі на квіткі. Але Насця прызнаецца, што калі б атрыманне карты вымагала ад яе нейкіх грашовых выдаткаў або намаганняў, хутчэй за ўсё яна б за яго ня бралася.

Праграма «Асабісты капітал» цалкам: