Кароль Луі, каўбой Пуцін і шаман. Сатырычнае шоу


У новым выданні праграмы «Вечаровы шпіль»:

  • Восеньскі марафон, або Зяленскі выходзіць з ролі.
  • «Хлопца ў горы цягні, рызыкні», ці крамлёўскі рымейк галівудскага фільма.
  • Што падарыў Пуцін… Пуціну?
  • Шайгу ў ролі… Мядзведзева.
  • Ленін у кастрычніку. Праз 100 гадоў.
  • Мастацтва ў якасці віягры для «ўнутраных органаў».
  • Сродак ад мікробаў і… незалежных журналістаў!
  • Калі яны насмокчуцца? Названая дата!
  • Пудра для мазгоў: рэклама касметыкі або кандыдата?
  • Чаму пасля запуску АЭС беларусы зажывуць як белыя людзі?
  • Курсы «Мова і… Вова»
  • Казачны прысуд… за казку.
  • Агаворка па Нурсултану.

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу а 21.15 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.

Фота: Alexei Druzhinin/TASS/Forum