Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?

Перамога дзейнага рэжыму над народам ці зацішша перад штормам?

«Рэпрэсіі, зачысткі, выштурхоўванне з краіны нязгодных, зачыстка элітаў, рабаўніцтва бізнесу, прапанова Расеі наконт саюзнага прасоўвання. І ў той момант, калі Расея пагодзіцца з гэтай думкай, са слязьмі, пабягуць [нашыя ўлады. – Рэд.] на Захад: Вой, мяне пазбаўляюць незалежнасці. Мы гэтую п’есу проста на памяць ведаем, – выказваецца Валерыя Касцюгова. – Але ён памыляецца, як памыляўся цягам усяго мінулага года, спяшаючыся святкаваць свае перамогі».

Калі самалёт для Лукашэнкі гатовы, то ён абавязкова вылеціць

У той жа час Арсень Сівіцкі дадае, што гарызонт стратэгічнага планавання беларускіх уладаў звужаны да некалькіх месяцаў –да Усебеларускага народнага сходу. Стаіць задача жорсткіх зачыстак. А што рабіць далей – пакуль рэжым не ведае. Як канструктыўна кіраваць краінай – таксама. Тым часам пазіцыі рэжыму хісткія як ніколі раней. Адсутнасць унутранай і міжнароднай легітымнасці ды іншыя важкія фактары дадуць пра сябе ведаць, імаверна, ужо хуткім часам.

Голас пратэставых двароў: чаго не хапае беларускай рэвалюцыі, і які будзе яе новы этап?

Алег Трусаў лічыць, што людзі ў поўнай боегатовасці чакаюць моманту «X». Але наступнае, што будзе адбывацца, – гэта раскол наменклатуры. Захад і Расея дамовяцца пра зрушванне дыктатуры ў Беларусі, бо персона Лукашэнкі зрабілася для ўсіх таксічнаю. У якім выпадку Расея пагодзіцца на такі кансэнсус?

Каля 20-25 % грамадства не падтрымлівае пратэстаў, аднак матывы шмат у каго розныя, і маналіту гэтая частка грамадства не стварае. Астатнія – гэта грамадзяне Беларусі, якія проста плывуць з вадою. Тым часам рэйтынгі дзейных уладаў падаюць. Цяпер на гэта ўплываюць у тым ліку наступствы другое хвалі каронавіруса, падчас якой уладыпавышаюць кошты на лекі і ўздымаюць падаткі.

«Мы трапілі ў фазу поўнай нечаканасці. І літаральна сёння ці праз месяц, два здарыцца нешта такое, накшталт штурму Капітолію. Гэты невядомы для нас фактар можа памяняць усё кардынальна. Тым больш што наш народ ужо гатовы. Ён чакае моманту «Х», – кажа Алег Трусаў.

Гістарычны год у храналогіі. Героі і вынікі 2020

Чаму перамога адбудзецца і якія фактары непазбежна прывядуць да падзення рэжыму. У новым выпуску праграмы «Кожны з нас» бяруць удзел Генадзь Коршунаў, у нядаўнім мінулым дырэктар Інстытуту сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, Арсень Сівіцкі, дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў, Валерыя Касцюгова, рэдактарка сайту экспертавае супольнасці «Нашае меркаванне» і Алег Трусаў, гісторык, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ склікання.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння