Канфесія, якая ўзнікла ў Беларусі

Грэка-каталіцтва або ўніяцтва магло стаць нацыянальнаю рэлігіяй Беларусі. Але замест гэтага яно амаль знікла. Украінцы выратавалі яго для беларусаў. Пра гісторыю гэтай канфесіі і яе значэнне для Беларусі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі».

Гісторыя ўніяцтва ў Беларусі паказвае, што наш шматканфесійны край не заўсёды быў талерантны і цярпімы. Гэтак, канфлікт паміж уніятамі і праваслаўнымі, які скончыўся смерцю ўніяцкага святара Язафата Кунцэвіча, лёг у аснову драмы Уладзіміра Караткевіча «Званы Віцебску».

Уніяцтва ўзнікла ў выніку Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. У пэўны момант яно перамагло праваслаўе на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і ў часы росквіту аб’ядноўвала да 4/5 жыхароў ВКЛ. Пазней яно магло б пераўтварыцца ў нацыянальную беларускую царкву. Але развіццё канфесіі было перарванае.

Расейская ўлада, якая ўсталявалася на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст., павяла непрымірымую барацьбу з грэка-каталіцтвам. І нават царскі ўказ 1905 г. «Аб узмацненні пачаткаў верацярпімасці», які дазваляў спавядаць любую рэлігію, пакінуў уніяцтва пад забаронаю.

Чаго хацелі стваральнікі грэка-каталіцтва? Якую ролю ў беларускай гісторыі і культуры адыграў грэка-каталіцкі духоўны ордэн базылянаў? Якое месца займае Украіна і Аўстрыя ў гісторыі ўніяцтва? У якім стане сёння некалі самая папулярная беларуская канфесія? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукаў доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Дапамагалі яму доктар гістарычных навук Святлана Марозава і дэкан Заходняга дэканату БГКЦ айцец Андрэй Крот.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Як беларусы заслужылі права на сваю дзяржаву

Скарбы касцёлу-замку ў Камаях

Царскія навукоўцы шукалі рускіх, а знайшлі беларусаў

Хто скасаваў ордэн імя Каліноўскага?

Аўтар эталону гербу Пагоня спачывае тут

Навошта і як збудавалі Аўгустоўскі канал

Вусная гісторыя супраць савецкай прапаганды. Праўда простых людзей

Ідэальнае месца для фестываляў сярэднявечнае культуры