Канец рэжыму непазбежны ці «ўсё прапала»?

Нягледзячы на некаторыя песімістычныя прагнозы ды жорсткія рэпрэсіі, пратэсты ў Беларусі не спыняюцца. Шмат хто з аўтарытэтных аналітыкаў, чальцы Каардынацыйнае рады ацэньваюць імавернасць падзення рэжыму як даволі высокую.

Вайсковы эксперт Аляксандр Алесін яшчэ раз звяртае ўвагу на дэталі таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі:

«Відавочна, што інаўгурацыя ладзілася для наменклатуры, каб упэўніць іх, што ён трымае лейцы ў руках, кантралюе ўсю вертыкаль, што ён па-ранейшаму аўтарытарны лідар. Калі патонуць, то разам, калі перамогуць, то таксама разам».

Планы Расеі: зрынуць Лукашэнку ці захаваць яго любой цаной?

Адвакат і чалец Каардынацыйнае рады Міхаіл Кірылюк аналізуе сітуацыю ў сваім асяроддзі – сярод суддзяў, пракурораў і падатковых інспектараў, якім «брыдка асацыяваць сябе з тым, што яны робяць». Гэткія тэндэнцыі, на думку спадара Кірылюка, безумоўна, паўплывалі і на вертыкаль, што прысутнічала на інаўгурацыі:

«Як вядома, сярод 12 апосталаў быў адзін Юда. Я вас запэўніваю, сярод 700, запрошаных на інаўгурацыю, іх было нашмат больш. Мяркую, больш за 300. Гэта не толькі мая думка. Гэта думка Службы бяспекі былога прэзідэнта, якая, як мы цяпер ведаем, нават не сказала людзям, што яны едуць на інаўгурацыю. Гэта паказвае ўзровень даверу».

Палітык Зміцер Дашкевіч таксама выказваецца пра перспектывы пратэстаў:

«Ён (Лукашэнка) не ўтрымаецца, гэта відавочна. Ці ёсць людзі, якія спадзяваліся, што ён зваліцца за дзень ці за месяц? Чвэрць стагоддзя мільёны і мільёны людзей расцілі звера. Нехта тут думае, што мы зараз месяц павыходзім, пабібікаем – і ён сыдзе. Не сыдзе. Нам трэба думаць пра тое, што нам правільна рабіць. Правільна выходзіць. Іначай нас закатаюць у бетон ці закапаюць у Курапатах. 100 тысячаў на праспекце даюць магчымасці для двоеўладдзя. Адбыліся настолькі глабальныя зрухі – і гэтую выціснутую з цюбіка пасту не запхаць назад».

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

Але ж якім чынам Лукашэнка адпусціць Беларусь? Што на гэта паўплывае – канкрэтна пратэсты, эканамічны крызіс, пазіцыя Расеі, што ўзяла Беларусь пад поўны вайсковы кантроль і ладзіць беспрэцэдэнтныя трэнавальныя вайсковыя манеўры, адкрыта пагражаючы Захаду? Паводле гэтых пытанняў у студыі разгортваецца дынамічная дыскусія. Апроч згаданых экспертаў у праграме бяруць удзел эканаміст, старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётра Рудкоўскі і нядаўні працаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Котаў.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную сераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Забойства Рамана Бандарэнкі. Ці будзе гэтая ахвяра недарэмнай?

Народны ўльтыматум. Беларусы даб’юць Лукашэнку?

Іх кінулі ў няволю за кожнага з нас. Гісторыі палітвязняў

У Лукашэнкі здаюць нервы. Апошняя гульня дыктатара

Не слабы пол. Жанчыны перагулялі ўлады і змяняюць Беларусь

Калі ад Лукашэнкі пабягуць высокапастаўленыя чыноўнікі?

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

«Таго, што не дыхаў, выкінулі з аўтазака». Сведчанні ахвяраў гвалту