Канапацкая: Заклікаю дэпутатаў патрабаваць адмены падатку на дармаедства


Дэкрэт аб дармаедстве парушае правы і свабоды беларускіх грамадзянаў. І апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая заклікае Аляксандра Лукашэнку яго адмяніць.

Дэпутатка гаворыць, што неабходна ствараць умовы дзеля развіцця прадпрымальніцтва ў краіне, а дзеля гэтага атмасферу даверу грамадзянаў да ўладаў. Пакуль жа атрымоўваецца наадварот – страх страціць працу і яшчэ дадатковы ціск дэкрэтам аб дармаедстве. Сумна вядомы дакумент аб падатку для беспрацоўных дзейнічае з 2 красавіка 2015 года. У «Гарачым каментары» – Ганна Канапацкая.

«Вельмі спадзяюся, што гэты дэкрэт будзе адменены ці, хаця б, прыпынены. Я шмат ездзіла па раэгіёнах, сустракалася з людзьмі, і ніводнага станоўчага водгуку пра гэты дэкрэт я не пачула. Таму вырашыла накіраваць у Адміністрацыю кіраўніка краіны зварот з патрабаваннем адмяніць збор», – заявіла Ганна Канапацкая ў эфіры нашага тэлеканалу.

Дэпутатка кажа, што цяпер і самі ўлады прызнаюць перагібы ва ўжыванні дэкрэту.

«Я напісала гэты зварот, каб указ не выпраўлялі, а я кажу пра тое, што ён мае быць безумоўна адменены. Я пакінула гэты ліст адкрытым і заклікаю далучыцца ўсіх сваіх калегаў-дэпутатаў, каб данесці сваю пазіцыю дзяржаўным органам і ўсім зацікаўленым структурам», – патлумачыла Ганна Канапацкая.

Пры яна гэтым распавяла, як ставяцца да скандальнага збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў іншыя дэпутаты:

«Сёння мае калегі-дэпутаты маўчалі наконт дэкрэту. Калі ж гаварыць увогуле пра ўвесь час працы ў Палаце прадстаўнікоў, то ёсць дэпутаты, якія мяне падтрымліваюць, і адпаведна выказваюцца на гэтую тэму ў медыях. А ёсць і тыя, якія са мной не згаджаюцца, адкрыта выказваюць сваё незадавальненне».

Чытайце таксама: