Камянецкі стоўп. Стагоддзі самоты


Самотная сярэднявечная вежа нясе варту пад ракой Лясной у Камянцы. Чаму яе паставілі менавіта ў гэтым месцы? Каго і ад каго яна абараняла? Чаму Камянецкі стоўп – адзіны на ўсю Беларусь?

Якім цудам Камянецкая вежа XIII ст. захавалася да сёння? Як выглядала тактыка абароны такой вежы? Як правільна яе трэба называць «бергфрыд» ці «данжон»? Хто і калі хацеў разабраць вежу і не даў рады гэтага зрабіць? Як яна змянілася за сем стагоддзяў? Чаму гісторыкі не пагаджаюцца з назваю «Белая вежа»?Аляксандр Краўцэвіч распавядае пра таямніцы ўнікальнага помніка абарончай архітэктуры Беларусі.