Гарачы каментар Камунальшчыкі знеслі каля 300 помнікаў на могілках у Менску


Чым больш прыглядаешся да беларускіх рэаліяў, тым мацнейшае ўражанне, што ўлады вядуць сапраўдную вайну з памяццю, робяць усё, каб мы, беларусы, забылі, хто мы ёсць, адкуль наш род, прасцей у пустую галаву потым укласці розную лухту пра «свяшчэннае славянскае брацтва», «прыгнёт літоўскіх і польскіх феадалаў, з якімі за вызваленне беларусаў, таксама рускіх, змагаліся маскоўцы» і г.д. Таму руйнуюцца ў нас старадаўнія святыні, замкі і нават… могілкі. У Менску група неабыякавых грамадзянаў ратуе ад знішчэння камунальнікамі Вайсковых могілак. Што бы адчувалі Вы, каб аднойчы прышлі на могілкі, а магілу Вашага сваяка знішчылі? Сваймі пачуццямі з «Белсатам» падзяліўся Данат Яканюк, унук пратэрэя Андрэя Тураўскага, магілу якога таксама знішчылі.

Што на практыцы азначае «добраўпарадкаванне» Вайсковых могілак, няхай распавядзе пацярпелы, чалавек, у якога разбурылі магілу сваяка. Ён не палічыў «а можа, так і трэба», а падаў заяўку ў міліцыю аб крадзяжы агароджы.

Данат Яканюк, пацярпелы ад разбурэння магілаў:

«4 чэрвеня тут распачалася працэдура ўпарадкавання тэрыторыі, а я з’явіўся 22-га. І шок! Магіла тут з агароджай стаяла з 1945 года! Каваная, два крыжы. Я запытаў у кіраўніка: што, чаму? Ён паведаміў, што папрасілі два прадстаўнікі царквы. Перашкаджае…»

Павал Каралёў, гісторык, каардынатар валанцёраў у абарону Вайсковых могілак, Менск:

«Нас год таму ўпэўнілі, што ўсё будзе ў норме, але гэтым летам, літаральна за месяц, знеслі каля трохсот помнікаў. Яны ў розным стане былі, але іх замянялі на стандартныя падгалоўнікі, ідэнтыфікацыйныя знакі. […] Пракуратура пабачыла, што парушэнні ёсць, і прыняля меры пракурорскага рэагавання, спыніўшы камунальшчыкаў…»

 

Глядзі таксама
Каментары