Камунальная кватэра ці горад-спадарожнік: куды з Менску выселіць 50 тыс. чалавек?

Як вырашыць праблему з перанаселенасцю Менску і ці трэба яе вырашаць? Ідэя гарадоў-спадарожнікаў нідзе ў свеце не спрацавала.

Улады сцвярджаюць, што сталіца мусіць пазбавіцца ад 50 тыс. жыхароў. Чаму? Тлумачыць Віктар Янчурэвіч, памочнік дэпутаткі Нацыянальнага сходу Ганны Канапацкай. Куды? У гарады-спадарожнікі.

Старэйшы даследчык Цэнтру сацыяльна-эканамічнага аналізу Зміцер Бабіцкі зазначае, што ідэя «спадарожнікаў», прыдуманая брытанцамі сто гадоў таму, нідзе ў свеце не спрацавала.

Тым часам каштоўную зямлю ў Менску займаюць трушчобы – прыватны сектар, у якім забаронена будаваць і рабіць капітальны рамонт. Людзі дзесяцігоддзямі чакаюць зносу сваіх дамоў, умовы ў якіх даўно не прыгодныя для жыцця, а палепшыць іх забараняюць. Улады ж ніяк не могуць знайсці інвестараў, якія атрымаўшы права на надзел пад будаўніцтва, далі б жыхарам трушчобаў кватэры.

Як вырашыць праблему з перанаселенасцю Менску і ці трэба яе вырашаць? Глядзіце новае выданне праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы».

Больш матэрыялаў

«Крутыя» з 90-х, дзе яны цяпер?

За пакой у інтэрнаце забіраюць 2/3 пенсіі

Адседзеў 12 гадоў ні за што

18 год турмы за паход у лес

Навошта рэвалюцыі? Беларусь змяняюць блогеры

«Прырода выжыве, беларусы – не»

Мастацтвазнаўца працуе дворнікам, або Чаму ў Беларусі так чыста

Кіроўца скочыў з моста. Гісторыя атрымала працяг