Камуналка ўжо не зменшыцца. Беларусам трэба прызвычайвацца


Негатыўны імідж. Дзяржава не дае рады павысіць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі.

Краінавая канкурэнтаздольнасць, або прывабнасць для інвестыцыяў. На працягу апошніх пяці гадоў урад Беларусі актыўна вядзе размову пра павышэнне пазіцыяў нашай дзяржавы ў міжнародных рэйтынгах. Дзеля гэтага паўсталі і пачалі рэалізоўвацца некалькі дзяржаўных праграмаў. Мэты, якія перад імі ставіліся, – мадэрнізацыя, некаторыя змены ў сістэме адукацыі ды фінансавых інстытутаў.

Камунальная бяда. Беларусам трэба прызвычайвацца да вялікіх лічбаў у жыроўках.

Колькі і за што? Гэткія пытанні ўзнікаюць бадай у кожнага беларуса, калі ён бачыць жыроўку за сваю кватэру. Тарыфы істотна выраслі, але абгрунтаваць гэта чыноўнікі не змаглі. У выніку разам з квартплатаю павялічваецца і напружанасць у грамадстве. ЖКГ-клуб прапаноўвае развязанне канфліктнай сітуацыі праз нефармальны дыялог.

Камуналка ўжо не зменшыцца. Беларусам варта прызвычайвацца да стоадсоткавай аплаты за жыллёвыя паслугі. У такой сітуацыі распараджэнне ЖЭСамі агульнай маёмасцю ў жылым доме – перажытак. Несці выдаткі за абслугоўванне мусяць усе ўладальнікі кватэраў. Дзеля гэтага і адбываюцца балючыя змены, якія часта суправаджаюцца і памылкамі.