Кампанія «GeoOrbital» стварыла новае электрычнае кола для ровараў

[vc_row][vc_column][vc_column_text]

Кампанія «GeoOrbital» прапануе раварыстам моцна палепшыць свайго сталёвага каня, прычым амаль нічога не змяняючы ў канструкцыі. Новае электрычнае кола лёгка чапляецца замест старога і дазваляе праязджаць да 30 кіламетраў на адным ладаванні без неабходнасці круціць педалі. А ў выпадку калі дапамагаць нагамі, то можна праехаць і ўсе 80 кіламетраў. Цяпер на выбар ёсць два варыянта колаў 26 і 29 цаляў, а значыць дэвайс можна інсталяваць на любы сучасны ровар. На замену кола спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілінаў. Ну а для таго, каб актываваць электрарухавік, на стырно мантуецца адмысловая кнопка. На дадзены момант кола «GeoOrbital» прадстаўлена як праект на Kickstarter, дзе стваральнікі ўжо назбіралі $ 133 тыс., што ўдвая перавышае неабходную суму. На рынку прылада зʼявіцца ў лістападзе па кошце $ 950.[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Тэгі: ровары

Больш матэрыялаў

Беларускі кіберспорт: прафесійны і жорсткі

Беларусы адвучваюць астранаўтаў NASA ад зямных звычак

Як стварыць стартап у Беларусі

Ці сонечная энергетыка можа быць эфектыўнай у Беларусі?

Пратэз рукі можа бачыць

Штучную матку стварылі ў ЗША

Парасон для аўтамабіля выпусцілі ў ЗША

Амерыканцы распрацавалі сельскагаспадарчага «Тарзана»