Каляды ў Змітра Вайцюшкевіча: такіх страваў вы яшчэ не каштавалі


Вечар напярэдадні Калядаў мы правялі ў гасцях у выдатнага беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча і ягонай сям’і на хутары Вайцюшкі ў Гарадзенскай вобласці.

Да ўдзелу ў шоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгай Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт гэтак, каб госцю спадабалася.

У пазамінулым выданні мы парушылі правілы, прыгатаваўшы тое, што наш герой хацеў бы есці штодня. Гэтым разам страва было самае што ні ёсць ненавісная, затое гатавалі мы яе не ў студыі, а проста на свежым паветры!

А не любіць Зміцер Вайцюшкевіч традыцыйны для беларусаў аўсяны кісель. Дагадзіць яму будзе няпроста: музыка сам выдатна гатуе. Але паспрабаваць трэба. Вольга Прыгарава вырашыла зрабіць дэсерт: кісель з цытрусавых з хатняй гранолай з аўсяных шматкоў. У Аляксандра – салёная і больш сытная страва: сатэ з грыбоў з падліўкай з аўсянага кісялю.

Чый варыянт абярэ Зміцер Вайцюшкевіч? Глядзіце 18-ю серыю шоу «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары