Размова Калінкіна: Выбары ўратуе толькі цуд


Песімістычныя прагнозы ў Беларусі – справа ўдзячная, бо яны, як правіла, спраўджваюцца. Свабодных выбараў у Беларусі не будзе, упэўненая вядоўца праграмы «Размова» Святлана Калінкіна. Ці ёсць хаця б 1 % імавернасці, што Лукашэнка адумаецца?

У «Размове Калінкінай» вядоўца разам з памочніцаю дэпутата Вольгаю Кавальковай спрабуюць адшукаць адказ на пытанне, ці трэба спадзявацца на адкрытыя выбары.

Цяпер і Аляксандр Лукашэнка ўносіць інтрыгу: нарэшце паўтарае словы сваіх крытыкаў і заяўляе, што парламент павінен быць месцам для дыскусіі. Няўжо адбылося пераасэнсаванне ролі парламенту?

«Каб унутры парламенту адбывалася дыскусія, там сапжраўды павінныя быць розныя меркаванні. І каб гэтая дыскусія адбывалася, павінна быць некалькі груп з рознымі пазіцыямі. Сёння ў нас ёсць пазіцыя 108 чалавек і пазіцыя двух. Вось для таго, каб дыскусія была, павінна быць, ну, тры блокі, людзі з рознымі палітычнымі меркаваннямі, ідэалогіямі, што для нашых людзей увогуле незразумела», – адказвае Вольга Кавалькова, але пры гэтым падкрэслівае, што не верыць у дэмакратычныя памкненні прэзідэнта.

Глядзі таксама
Каментары