Калі ў Беларусі вырастуць заробкі. Меркаванне прафсаюзнага лідара


Пра тое, што сярэдні заробак будзе ніжэйшы за абяцаную тысячу заявіла міністр працы Ірына Касцевіч. Пры гэтым чыноўніца мае два сцэнары. Сярэднегадавая заработная плата памерам 921 рубель, калі эканоміка спрабуе добра. І 941 – калі спрацуе не вельмі. Падлікі спадарыні міністр у эфіры «Белсату» каментуе старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Эканоміка знаходзіцца ў такім стане, што заробак не можа быць ані 1000, ані 900 рублёў», – кажа госць праграмы. – Росту заробкаў мы не будзем бачыць ані ў наступным годзе, ані праз два або тры гады».

«У нашым дзяржаўным скарбе ніякіх грошай не завядзецца», – заяўляе Аляксандр Ярашук.

«Будзе расці кошт на нафту, будзе ажыўленне ў расейскай эканоміцы – будуць і больш высокія заробкі і пенсіі ў нас», – дадае эксперт.

Поўную размову Вольгі Жарнасек з Аляксандрам Ярашуком глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары