Калі Святлана Ціханоўская вернецца ў Беларусь? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Тэмы праграмы:

Калі Святлана Ціханоўская вернецца ў Беларусь?

Праз вяртанне ў Расею Аляксея Навальнага ўзнікла пытанне «ці вернецца ў Беларусь Святлана Ціханоўская?». Стварыць умовы і гарантыі бяспекі пры гэткім вяртанні Святлана прасіла амбасадараў Еўразвязу ў Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе. Калі і на якіх умовах Святлана праміне беларускую мяжу? Распавядае Юлія Цяльпук.

Як палякі ставяцца да беларусаў?

Для палякаў важнейшая супраца з Беларуссю, Літвою і Украінай чым паляпшэнне дачыненняў з Расеяй. Цэнтр польска-расейскага дыялогу і паразумення правеў вялікае даследаванне вынікі якога здзіўляюць. Ці нашыя заходнія суседзі, негледзячы на цяжкую эканамічную сітуацыю ў выніку пандэміі, гатовыя працягваць фінансава падтрымліваць рэпрэсаваных беларусаў? Эрнэст Выцішкевіч, дырэктар цэнтру, у інтэрв’ю распавядзе дэталі стаўлення палякаў да беларусаў.

Ці магчымая рэвалюцыя ў пуцінскай Расеі?

Каманда Аляксея Навальнага запланавала масавыя акцыі пратэсту. Сам апазіцыянер заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы: цытата – «Не за мяне. Выходзьце за сябе і за сваю будучыню». Ці можа Расея змяніцца 24 студзеня пасля акцыяў на знак падтрымання Навальнага? І ці станецца новае расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй апошняю кропляю? Святлана Аўчарова.

Аляксандр Марозаў: У Расеі ўзмоцніцца вялізная сімпатыя да беларускіх пратэстаў

Беларусы актыўна падтрымалі Аляксея Навальнага. Узнікае гістарычны альянс, якога раней не было, лічыць расейскі палітолаг Аляксандр Марозаў з Карлавага ўніверсітэту ў Празе. Хто будзе лідарам пратэстаў, пакуль Навальны ў турме?

Ці прыцісне Байдэн Лукашэнку?

Якімі могуць быць галоўныя замежныя прыярытэты прэзідэнта ЗША Джоў Байдэна? Як паліктыка ягонай адміністрацыі паўплывае на Беларусь? Разбіралася Юлія Лабанава.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Hans Christian Plambeck / Laif / Forum