Сітуацыю ў Беларусі шмат хто, ужо без усмешкі, параўноўвае з Паўночнаю Карэяй. Што ўжо сёння робіць Каардынацыйная рада, каб у Беларусі нарэшце адбыліся гістарычныя змены? Як падштурхнуць рэжым да перамоваў або што вымусіць Лукашэнку ўцячы? Як быць з тым, што міжнародныя санкцыі могуць ударыць па дабрабыце беларусаў? І чаго не ставала для эфектыўнага ціску на Лукашэнку? Якія прагалы стратэгіі трэба ліквідоўваць? Калі чакаць пераменаў і як не падмануцца?
У студыі ток-шоу «Кожны з нас» сабраліся топ-дзеячы Каардынацыйнае рады, каб у публічным полі выказацца пра самае важнае. У праграме бяруць удзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Максім Баграцоў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Ягораў, Аляксандр Дабравольскі і Аляксандр Ярашук.
Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную сераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.