Калі прымусім Лукашэнку да перамоваў – пераможам

Каб здабыць перамогу ў рэвалюцыі, пратэстоўцам прыйдзецца прайсці свой шлях да канца. Ці ўяўляе грамадства, якія этапы немагчыма абмінуць па дарозе да дэмакратыі? У «Размове» абмяркоўваюць Уладзімір Мацкевіч і палітолаг Андрэй Ягораў.

Палітолаг Андрэй Ягораў упэўнены, што калі прыспее час, Аляксандр Лукашэнка і ягоныя паплечнікі вымушаны будуць пайсці на перамовы.

«Адзін з аргументаў, што перамовы немагчыма весці, бо Лукашэнка недамоваздольны. Мяне заўжды забаўляла гэтая рыторыка пра недамоваздольнасць, бо ў рэшце рэшт ад Лукашэнка, магчыма, у пэўнай сітуацыі перамоваў не трэба будзе ніякай «размовы». Перамовы будуць весціся, каб ён паставіў подпіс пад пэўнымі дакументамі», – зазначыў госць праграмы.

Якім чынам дамагчыся такога выніку? Пра гэта ды іншае ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з палітолагам Андрэем Ягоравым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Andrei Stasevich / BelTA / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

Праваабаронца: Кожны дваровы чацік можна будзе назваць экстрэмісцкім фармаваннем

Ці ўдасца стрымаць кошты на тавары?

Як вязні сунялі турэмніка-садыста – распавядае журналістка «Белсату»

Што прапануе дэлегат альтэрнатыўнага «Сходу»?

Анатоль Лябедзька: У Крамля ёсць спакуса трэсці Лукашэнку, пакуль ён слабы

Румас у Лондане выбаўляе Лукашэнку з санкцыяў?

Жанна Літвіна: Людзі, пазбаўленыя інфармацыі, могуць стацца пазбаўленымі права на жыццё

Анджэй Пачобут: Мы перажываем «правал бунту ў турме»